Беларуская Служба

Беларусь просіць у Сусветнага банка крэдыт на барацьбу з каранавірусам

16.04.2020 08:14
У Мінфіне адзначылі, што дамоўленасць з Сусветным банкам аб выдзяленні пазыкі ў памеры € 90 мільёнаў ужо дасягнутная. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Sergey Dzyuba

Беларусь разлічвае на пазыку ад Сусветнага банку (€ 90 млн) і Еўрапейскага інвестыцыйнага банку (€ 50 млн) для барацьбы з эпідэміяй каранавіруса. Таксама ў Еўракамісію накіраваная заяўка на макрафінансавую дапамогу. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства фінансаў Беларусі.

У Мінфіне адзначылі, што дамоўленасць з Сусветным банкам аб выдзяленні пазыкі ў памеры € 90 мільёнаў ужо дасягнутная. «Сродкі будуць накіраваныя на закупы неабходных арганізацыям аховы здароўя медычных прэпаратаў, тавараў і абсталявання, у тым ліку рэспіратараў, масак, ахоўных касцюмаў і акуляраў, тэст-сістэм, апаратаў УГД, ШВЛ, кіслародных канцэнтратараў, рэанімабіляў і іншае», – падкрэслілі ў прэс-службе міністэрства.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, станам на 15 красавіка ў Беларусі 3728 выпадкаў каранавіруса, 68 чалавек на вентыляцыі лёгкіх, а 36 пацыентаў памерлі.

эж